Чатыры станцыі 3-й лініі метро адкрыюць 3 ліпеня 2020 года

На «Кавальскай Слабадзе» паклалі плітку, а на «Плошчы Багушэвіча» ўстаноўлены эскалатары. Што яшчэ зроблена трэцяй лініі метро і як ідзе будаўніцьва новых станцый метро?

Танэлепраходчы шчыт «Алеся» пачаў рыць чацвёрты тунэль — з «Вакзальнай» да «Кавальскай слабады» 24 мая.

Тады адзначалася, што з гэтай справай шчыт павінен справіцца да снежня. Зараз скончыць гэтую праходку плануюць у пачатку кастрычніка. У суткі атрымліваецца змантаваць каля дзевяці кольцаў шырынёй па 1,4 метра.


— Плануем да 30 снежня 2019 года скончыць аздабленне памяшканняў. Да 2 студзеня 2020 года — пусціць пробны цягнік, — паведаміў намеснік гендырэктара па ідэалагічнай працы «Мінскметрабуда» Алег Байчук, піша агенцтва "Мінск-Навіны".

Падганяе будаўніцтва метро і падрыхтоўка да Еўрапейскіх гульняў. Напрыклад, на станцыі «Плошча Багушэвіча» хутчэй пабудавалі выхад да Музычнага тэатру.

— У сувязі з правядзеннем II Еўрапейскіх гульняў вымушаныя як мага хутчэй выконваць усе працы. Напрыклад, другі ўваход на станцыю (усяго іх чатыры), які вядзе да Музычнага тэатру, пабудавалі за тыдзень, хоць на гэта патрабуюцца 22 дні, — растлумачыў начальнік участка № 14 СМУ № 2 «Мінскметрабуда» Віталь Панасюк.


Паводле zviazda.by, minsknews.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!