Чэлендж: выпрабуй на сабе #дзеньбезмяса

Першае мінскае кафэ веганскага фастфуду Monkey Food запусціла бестэрміновы чэлендж #дзеньбезмяса. Падтрымаць задуму ўзяліся яшчэ восем сталічных устаноў харчавання і крамаў.

Ідэя чэленджа ў тым, каб як мага болей людзей паспрабавалі пражыць дзень, не спажываючы мясныя прадукты. Такім простым дзеяннем удзельнікі акцыі змогуць не толькі ўзяць новыя гастранамічныя вяршыні, але і дапамагчы наваколлю.

Штуршком для правядзення такога кшталту "эксперыменту" стаў публічны батл паміж байкерам Русланам і веганам, паўмарафонцам Раманам. У выніку Руслан, заўзяты мясаед, вырашыў выпрабаваць на сабе веганскую кухню і пражыць дзень, харчуючыся выключна вегетарыянскімі стравамі.


Так Руслан стаў ініцыятарам запуску чэленджа ў масы, сцвярджае Марта Скугарава, прадстаўніца кафэ Monkey Food.

"Мы распачалі чэлендж, і за два месяцы да нас прыйшло больш 200 чалавек па акцыі. Многія ўпершыню спрабавалі штосьці веганскае… Таму вырашылі развіваць ідэі і заклікаць іншыя кафэ і тэматычныя крамы падтрымаць кампанію Дзень без мяса", — распавядае Марта.

Эксперымент мае на мэце не толькі прыцягненне ўвагі людзей да веганскай кухні і кафэ, але і да экалагічных аспектаў такога спосабу харчавання, падкрэсліваюць арганізатары.

Адмаўляючыся ад мяса хаця б на адзін дзень, чалавек эканоміць каля 3 тысяч літраў вады — гэта значна болей, чым эканомія пры адмаўленні ад душа на 1,5 месяцы. Таксама асэнсаваная веганская дыета захоўвае сусветныя лясныя рэсурсы, якія масава высякаюцца пад сельскагаспадарчыя надзелы.

 Так па інфармацыі сайта Vegan, арганізацыя "Сябры Зямлі" ацаніла, што ва ўсім свеце штогод ператвараюцца ў сельскагаспадарчыя землі плошчы лясоў і балот, роўныя Латвіі і ў два разы большыя за Бельгію. Большая частка з якіх адводзіцца пад развядзенне хатняй рагатай жывёліны і вырошчванне кармавых культур.

Да ўсяго, збалансаванае веганства дапамагае падтрымліваць здароўе чалавечага арганізма. У тым ліку змяншаючы рызыку ракавых захворванняў.

На сённяшні дзень прыняць удзел у чэленджы можа кожны. Для гэтага варта наведаць адно з ніжэй азначаных кафе і крамаў. Дарэчы, на замову веганскіх страваў арганізатары абяцаюць зніжкі.

Веганскі фастфуд Monkey Food (вул. Богдановіча, 128 а) - 50%
Лаўка “Жывы край” (вул. Беды, 45) - 50%
Рэстаран здаровай кухні Green Cuisine (вул. Інтарнацыянальная, 23) - 50%
Кафэ VegaBurger (пл. Кастрычніцкая, 2) - 20%
Дастаўка веганскіх страваў “Чарэшня” (chereshnya.by) - 20%
Кафэ Супкультура (вул. Казлова, 5) - 20%
Вегетарыянскае індыйскае бістро “Ом Намо” (вул. В. Хоружай, 13) - 10%
Крама вегетарыянскіх тавараў Vegetus.by (пр-т Партызанскі, 54)- 20%
Крама экатавараў Bionic.by (вул. Уманская, 54) - 50% на другі тавар у чэку.
 


Каб атрымаць зніжку, неабходна:

1. Падпісацца на Instagram-акаўнт установы (можна не адной), у якой жадаеце атрымаць зніжку;

2. Размясціць свай фотаздымак у сваім акаўнце з хэштегам #деньбезмяса;

3. Апішыце, чаму вы вырашыліся правесці дзень не спажываючы мясныя прадукты;

4. Адзначайце і ўзгадвайце ў пасце пад здымкам акаўнт установу/установы, у якіх плануеце атрымаць зніжку;

5. Прыходзьце ў кафэ ці краму, паказвайце свой пост і атрымоўвайце зніжку!


Важна, каб Instagram-пост быў зроблены па ўсіх правілах напрацягу 24 гадзін да моманту замовы страваў. Акрамя таго, ваш акаўнт павінны быць актыўным: мець мінімум 10 публікацый і 10 падпісчыкаў. Атрымаць зніжку можна адзін раз у рамках адной установы.

greenbelarus.info


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць