Чэргі на мяжы з Еўрасаюзам: выезду з Беларусі чакаюць звыш 1,1 тыс. фур

Больш за 1 110 грузавікоў чакаюць выезду ў пунктах пропуску на мяжы з краінамі Еўрасаюза днём 10 траўня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржпагранкамітэта, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».
Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрева

Па стане на 16:00 найбольш сур'ёзныя заторы назіраліся ў літоўскім кірунку: выезду чакалі больш за 770 фур. З гэтага ліку ў «Каменным Логу» сабралося звыш 350 грузавікоў, у «Беняконях» — 140, у «Прывалцы» — 80, у «Катлоўцы» — 200.

На беларуска-латвійскай мяжы ў чэргах стаяць больш за 230 грузавых аўто: у «Грыгораўшчына» — 120, у «Урбанах» — 110.

Выезду ў Польшчу чакаюць звыш 110 фур: у «Брузгах» — 60, у «Бераставіцы» — 50.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: