«Чорны блок» анархістаў на Маршы абураных беларусаў

Анархісты ўзялі ўдзел у Маршы асобнай калонай, якая выразна адрознівалася гукавым і візуальным аздабленнем.


Пасля заканчэння акцыі супраць анархістаў была зладжана правакацыя. Вось што піша суполка "Прамень" на сваёй старонцы ў фэйсбуку: "Падышоўшы да прыпынку, мы сталі арганізавана грузіцца ў 115-ы аўтобус, каб паехаць ўсе разам. Як толькі ўсе таварышы зайшлі, услед за імі пачалі прабівацца АМАПаўцы ў цывільным, але сустрэліся з супрацівам. У большасць дзвярэй зайсці ім мы не далі, папросту намёртва сталі ў праходзе і трымаліся адзін за аднаго. Нават ударыўшы некалькіх нашых таварышаў яны не дамагліся свайго. У сваю чаргу, на прыпынку за нас заступіліся простыя ўдзельнікі мітынгу, у тым ліку пажылыя жанчыны, схапіўшы мусароў за курткі і адцягваючы іх ад нас".

Інфармацыі пра затрыманых пакуль няма.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: