ЧС-2021 па хакеі замест Беларусі можа прайсці ў Даніі

У інтэрв'ю IIHF.com кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазель заявіў, што ён па-ранейшаму разглядае правядзенне чэмпіянату свету ў Латвіі і Беларусі ў якасці асноўнага варыянту развіцця падзей. Аднак ёсць і запасны варыянт.


У выпадку, калі правядзенне спаборніцтваў у Мінску будзе немагчыма, у IIHF ёсць прапанова ад Даніі. Прэзідэнт Дацкага хакейнага саюза Хенрык Бах-Нільсен пракаментаваў гэты момант мясцовай прэсе.

— Яшчэ ў лістападзе я сустракаўся са сваімі калегамі з іншых паўночных краін, і мы цалкам пагадзіліся з тым, што хакей з шайбай не вытрымае адмены яшчэ аднаго чэмпіянату свету, як гэта было з ЧС-2020, які павінен быў прайсці ў Швейцарыі. Гэта будзе катастрофай для ўсіх уцягнутых бакоў — у тым ліку гульцоў і спонсараў, — цытуе Бах-Нільсэна TUT.BY.

Павінен быць план Б, і ён палягае ў тым, што Данія прапануе замяніць Беларусь, калі матчы не змогуць праводзіцца там.

Так што гэтая прапанова з'явілася не таму, што мы хочам правесці чэмпіянат свету ў Даніі, а для таго, каб дапамагчы сусветнаму хакею не сутыкнуцца з адменай спаборніцтваў, — заявіў Хенрык Бах-Нільсэн.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: