Чулпан Хаматава заклікала беларускіх сілавікоў спыніць гвалт

Зварот знакамітай расійскай акторкі і мецэнаткі размешчаны на сайце «Эхо Москвы».

Чулпан Хаматава



Чулпан Хаматава
назвала амапаўцаў «істотамі ў форме» і выказала спадзеў, што пад каскамі «ёсць людзі»:

«Некалькі дзён з хваляваннем і надзеяй сачу за тым, што адбываецца ў Беларусі. Захапляюся бясстрашнасцю людзей, якія знаходзяць у сабе мужнасць адстойваць самыя базавыя правы і свабоды. Мне вельмі страшна ад таго, якой небяспекі яны сябе падвяргаюць. Мне балюча бачыць з якой жорсткасцю істоты ў форме, абароненыя зброяй, бронекамізэлькамі і каскамі забіваюць і збіваюць безабаронных. Я веру, што пад каскамі ёсць людзі.
Я звяртаюся да вас, людзі пад каскамі. Спыніцеся. У вас таксама ёсць маці, жонкі, бацькі, браты, сёстры і дзеці. Яны заслугоўваюць жыць у свабоднай, шчаслівай краіне, жыць без страху. Няўжо вы не бачыце, што дарогі назад ужо не будзе. Чым раней вы спыніцеся, тым менш будзе крыві».

Дарэчы, у сваім звароце акторка падкрэслена напісана «БелАрусь», а не «Белоруссія».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: