Да 15 тысяч долараў з чалавека. Выйшла чарговае расследаванне пра незаконную міграцыю праз Беларусь

Журналісты літоўскага тэлебачання апублікавалі расследаванне рэзкага павелічэння патоку нелегальных мігрантаў з Беларусі ў Літву. Колькасць нелегалаў вырасла ў дзесяткі разоў пасля ўвядзення еўрапейскіх санкцый. Але апошнія дні паток мігрантаў, якія незаконна перасякаюць літоўскую мяжу з боку Беларусі, пайшоў на спад, кажа Індрэ Макарайціце, кіраўніца бюро расследаванняў.

Індрэ Макарайціце ў інтэрв'ю расійскай службе «Радыё Свабода» рассказала:

— Колькасць нелегалаў вырасла пасля інцыдэнту з самалётам «Ryanair» у Мінску, рост назіраўся пачынаючы з другой паловы мая, увесь чэрвень і ліпень. Але і да пасадкі самалёта іх ужо было больш, чым у 2020 і 2019 гадах.

— Павелічэнне колькасці нелегалаў нясе праблему для Літвы. Краіна ніколі раней не сутыкаліся з такім патокам. Усе яны просяць палітычнага прытулку. У Літвы проста няма інфраструктуры, каб пасяліць усіх гэтых людзей.

— Літва не можа дэпартаваць гэтых людзей назад у Беларусь. Лукашэнка сказаў, што дэнансуе дамову аб рэадмісіі з ЕС. Дэпартацыя магчымая толькі ў краіны, адкуль яны прыехалі. Простых рэйсаў з Вільні ў Багдад або Тэгеран няма. Ёсць рэйсы ў Стамбул, працэдура дэпартацыі праз трэція краіны вельмі доўгая і цяжкая.

— У Іраку тыя, хто хоча з'ехаць, проста купляюць турыстычную паездку і атрымліваюць турыстычную візу ў Беларусь. Яны селяцца ў гатэлях. Яны апавядаюць, што жывуць там 3-4 дні, пасля чаго да іх прыязджае ўжо беларускі праваднік, які вязе іх да мяжы і адпускае, паказваючы: «Еўропа — там». Гэтыя праваднікі кажуць мігрантам, што з другога боку іх будзе чакаць машына з літоўскім ці курдскім кіроўцам, якая адвязе іх адразу ў Германію. У пакет коштам 15 000 долараў уваходзіць менавіта шлях з Курдыстана да Германіі.

Паводле «Нашай Нівы».

 

⭕️Літоўскія ўлады кажуць, што беларускія памежнікі дапамагаюць мігрантам. Ад саміх мігрантаў мы ведаем толькі, што яны нібыта не замінаюць.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: