
Карагод у цэнтры Брэста / sk.gov.by
На лаве падсудных апынуліся людзі, якія 13 верасня 2020 года падчас адной з пратэставых акцый зладзілі карагод на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Касманатаў у Брэсце. Паводле версіі следства, Мікалай Федарэнка, Яраслаў Ярашук, Яўген Калпачык, Віктар Дзенісенка, Віталь Ліцвін, Максім Жараў, Марына Глазава, Вадзім Варановіч, Аляксей Якубук і Марына Сірэцан «наўмысна бралі ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», што пацягнула за сабой прастой транспарту на 659 рублёў 92 капейкі і парушэнне працы некаторых гандлёвых аб'ектаў.