Да блогера Сяргея Пятрухіна ўварваліся «маскі-шоў». Ідзе ператрус (фота, відэа, дапоўнена)

У Берасці працягваюць разгортвацца падзеі вакол крымінальнай справы адносна вядомага ў рэгіёне блогера Сяргея Пятрухіна.
АМАП у падъездзе Сяргея Пятрухіна. Фота: Уладзімір Вялічкін.

АМАП у падъездзе Сяргея Пятрухіна. Фота: Уладзімір Вялічкін.

Сёння раніцай да яго ў кватэру жорстка ўварваліся супрацоўнікі міліцыі ў масках. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведамляе прадстаўнік ПЦ «Вясна» на Берасцейшчыне Уладзімір Вялічкін.

«Да Пятрухіна ізноў прыехала міліцыя, просьба ўсім, хто можа пад'ехаць і падтрымаць яго на Наганава», — піша праваабаронца.

З відэа, якое размешчана ніжэй, бачна, што АМАП у масках жорстка паклаў блогера на падлогу. Затым яму паведамілі, што будуць праводзіць ператрус.

«Калі я прыбыў па месцы жыхарства, — паведамляе праваабаронца Уладзімір Вялічкін, — уваход у пад'езд апынуўся заблакаваны на ўваход. Званкі ідуць на іншую кватэру, дзверы звонку не адчыняюцца, нават, калі жыхары націскаюць адпаведную кнопку, каб прапусціць падтрымку».

Па словах Вялічкіна, у кватэры Пятрухіна зараз праводзіцца ператрус. Пра гэта сказаў участковы, за плячыма якога стаялі 4 АМАПаўцы. Маўляў, скончым усё праз паўгадзіны. Ён жывы, здаровы, там прымем рашэнне... Пасля чаго АМАпАўцы настойліва з недвухсэнсоўным выразам вачэй, схаваных пад чорнымі маскамі, параілі праваабаронцу пакінуць пад'езд...


Людзей не не пускаюць у пад'езд, «тэлефон прыбярыце», — кажуць. Намагаюцца выдаліць неабыякавых грамадзян з пад'езда.

Нагадваем, у адносінах да Сяргея Пятрухіна дакладна ўзбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 189 «Знявага» Крымінальнага кодэксу. Блогер дакладна не ведае, з-за якога менавіта эпізода ягонага жыцця.



Паводле spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: