Да дня нараджэння Якуба Коласа прадстаўнікі трох беларускіх міністэрстваў сумесна прачыталі верш

Аб гэтым паведамляецца ў сумеснай заяве
137 гадоў таму нарадзіўся выбітны беларускі паэт Якуб Колас. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства абароны і МІністэрства замежных спраў зладзiлi сумесны праект: дыпламаты, вайскоўцы і ратавальнікі прачыталі верш Коласа «Адлёт жураўлёў». Элегічны верш прасякнуты сумным восеньскім настроем.

«Усе мы розныя: можам насіць рознае адзенне ці форму, мець тыя ці іншыя погляды, знаходзіцца у розных частках свету. Але любоў да Радзімы ў нас адна. Шануйце зямлю сваю і сыноў, яе ўславіўшых»
, — гаворыцца ў сумеснай заяве міністэрстваў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!