Да дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій

На працягу тыдня прыгадваем чорныя старонкі гісторыі Беларусі. Сёлета — 80-годдзе Вялікага тэрору. Аднак і праз праз 80 гадоў сучасная ўлада баіцца пра гэта казаць і не адчыняе архівы.

26 кастрычніка на сядзібе БНФ пройдзе мерапрыемства, прысвечанае чорным старонкам гісторыі Беларусі — 80-годдзю Вялікага тэрору. Чакаем а 16-00 –19-00.

Памятнае мерапрыемства будзе складацца з трох частак:

1. "Злачынствы савецкай улады ў БССР (1937–1938 г.г.)

Выступоўца — вядомы беларускі гісторык, даследчык часоў сталінскіх рэпрэсій Ігар Кузняцоў.

2. "Голас памяці"

Сваімі ўспамінамі пра жахлівыя гады савецкага тэрору падзеляцца тыя, чые бацькі , родныя, сталі ахвярамі сталіністаў, прайшлі праз страшныя пакуты і выпрабаванні — "дзеці ГУЛАГУ" Зінаіда Антонаўна Тарасевіч, Уладзімір Іванавіч Раманоўскі.

Запрашаем далучыцца да "Голасу памяці" ўсіх, хто хоча распавесці пра сваіх пацярпелых родных.

3. Прагляд фільма "Курапаты — шлях сумлення". Аўтары фільма Галіна і Уладзімір Самойлавы.

Запрашаем да ўдзелу.

 

Мерапрыемствы аргкамітэта ГАА “Вяртанне Памяці” да Дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій у Беларусі, — 29.10.2017.

Набліжаецца чорная дата ў гісторыі нашай краіны — Дзень Памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій, — 29 кастрычніка.

2017 год — гэта яшчэ і 80-годдзе Вялікага тэрору, перыяд, які вядомы беларускі даследчык сталінскіх рэпрэсій Леанід Маракоў назваў Крывавым Тунелем Смерці. Не было ніводнага закуточку ў СССР, куды б не зазірнула Смерць у выглядзе супрацоўнікаў НКВД.

 Непавінных людзей катавалі, забівалі тысячамі, планава і мэтанакіравана, выконваючы прыказ наркома ўнутраных спраў № 00447. Дзясяткі, а магчыма і сотні тысяч ахвяраў савецкага тэрору ляжаць у магільніках. У Курапатах, у Лошыцах, у парку Чалюскінцаў, у Трасцянцы, Цівалі...

Мы не ведаем, хто дзе дакладна быў расстраляны, сучасная ўлада баіцца пра гэта казаць і праз 80 гадоў, не адчыняе архівы.

Аргкамітэт ГАА "Вяртанне памяці"( За ўратаванне мемарыяла Курапаты") заклікае беларусаў прыйсці 29.10.2017 у Курапаты і разам ушанаваць памяць ахвяраў палітычных рэпрэсій.

12-00 — 16-00. Курапаты. Галогофа. Зачытаем прозвішчы ахвяраў расстраляных сталіністамі ў сутарэннях менскай турмы (вядома дакладна крыху больш за 5 тысяч прозвішчаў).

16-00 — 17-00 — каля Крыжа Памяці палітвязняў, расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, зачытаем прозвішчы пакутнікаў гэтай страшнай ночы. Распавядзём пра трагічныя старонкі нашай гісторыі.

17-00— 18-00 Крыж Пакуты — Малітва за ахвяраў тэрору савецкай улады, малітва за Беларусь.

17-00 — 20-00 запальваем Зоркавы Шлях Памяці. Разам зладзім стаўшую ўжо традыцыйнай за апошнія гады ў Курапатах акцыю — запалім сотні знічак нашай Памяці.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: