Да фермера-актывіста Юрыя Ганцэвіча прыехала міліцыя, каб забраць яго ў суд

Справа, паводле якой фермер спатрэбіўся судовай сістэме, датаваная 2019 годам. Ён праходзіць па ёй сведкам. 
Як паведамляе «Вясна», да фермера з Пакалюбічаў Юрыя Ганцэвіча прыехалі міліцыянты, каб прымусова даставіць яго у суд Чыгуначнага раёна Гомеля. Туды яго выклікалі ў якасці сведкі па справе аб абразе ДАІшнікаў Юрыем Уласавым у лістападзе 2019.

Учора Ганцэвіч патэлефанаваў у суд і паведаміў, што не прыдзе, але па яго прыехалі міліцыянты.

Юрый Ганцэвіч стаў шырока вядомы восенню 2019 года пасля таго, як быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Фермер здзівіў усю Беларусь сваімі перадвыбарнымі пікетамі: ён прыязджаў на іх на трактары, прыводзіў туды жывёл — карову і казу.

Таксама ён заяўляў аб намеры балатавацца на прэзідэнтскіх выбарах у мінулым годзе.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: