Да года калоніі. Па брэсцкай «справе карагодаў» пакаралі яшчэ 14 чалавек

Па «справе карагодаў» абвінавачваюць больш за 70 чалавек — гэта адна з самых масавых «палітычных спраў» у Беларусі. Асудзілі па ёй ужо 32 чалавекі.


Скрыншот з камер відэаназірання. Telegram-канал «Брестская газета-2020»

Скрыншот з камер відэаназірання. Telegram-канал «Брестская газета-2020»

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 7 траўня асудзілі яшчэ 14 фігурантаў па «справе карагодаў» па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам.

Суддзя Іна Клышпач прызнала ўсіх вінаватымі і прызначыла пакаранне ад 1,5 года «хатняй хіміі» да 1 года калоніі. Колькасць абвінавачаных па «справе карагодаў» ўжо больш за 70 чалавек — гэта адна з самых масавых «палітычных спраў» у Беларусі. Брэсцкія суды асудзілі па гэтай справе ўжо 32 чалавекі.

Як перадае брэсцкая «Вясна», суд палічыў даказанай віну 14 чалавек па ч. 1 арт. 342 КК і прызначыў наступныя пакаранні:

• палітзняволенаму грамадзяніну Расіі Данілу Чамаданаву — 1 год пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму (цяпер знаходзіцца ў СІЗА-7);

• мясцовай актывістцы Алене Гнаук, Марыі Скакавец і Васілю Чарнецкаму — 2 гады «хатняй хіміі»;

• Сяргею Наліўку і Кірылу Луду, студэнтам Уладзіславу Навіцкаму і Радзівону Кандрацюку — 2 гады «хіміі»;

• Вікторыі і Алене Лысковіч (маці і дачка) — 1,5 года «хіміі»;

• лекару Юрыю Чубрыку, Валянціне Жукоўскай, маці чатырох дзяцей Людміле Луцкай — 1,5 года «хатняй хіміі».

Жукоўская і Наліўка былі ў другой «партыі» абвінавачаных, якім ужо вынеслі прысуд, але з-за немагчымасці ўдзельнічаць у працэсе па стане здароўя іх справу вылучылі ў асобную вытворчасць. Усяго ж фігурантамі крымінальнай справы за карагод 13 верасня мінулага года ўжо з'яўляюцца больш за 70 чалавек.

У чым іх усіх абвінавацілі?

Паводле версіі абвінавачвання, кожны з 10 падсудных у групе з іншымі асобамі наўмысна ўзяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, пацягнулі за сабой парушэнне працы шкода ў 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму — у 40 рублёў 37 капеек. Акрамя таго, на розны час прыйшлося зачыніцца тром шапікам і рэстарану KFC. Пацярпелым бокам у справе выступае КУТП «Тралейбусны парк» і ААТ «Брэсцкі Аўтобусны парк». Абвінавачанне прад'яўленае па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

З чатырнаццаці чалавек віну прызнаў толькі Даніла Чамаданаў, які знаходзіцца пад вартай ужо амаль тры месяцы. Яшчэ пяцёра прызналі віну часткова. Астатнія восем чалавек не пагадзіліся з прад'яўленым абвінавачваннем.

spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: