Да Мікалая Аўтуховіча зноў не пусцілі адваката

Перадачы таксама не прымаюць.

Да Мікалая Аўтуховіча, затрыманага на мінулым тыдні, не пусцілі адваката. Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў вядомы праваабаронца Васіль Завадскі. 

«Сёння занялі чаргу ў бюро пропускаў СІЗА КДБ у 6 раніцы (дзякуй Яўген Батура) і былі першымі. У выніку адваката не пусцілі да Мікалая «ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай становішчам». Артыкул 62 Кастытуцыі краіны: «Кожны мае права на юрыдычную дапамогу... У тым ліку права карыстацца ў любы момант дапамогай адвакатаў...» Адвакат напісала скаргу ў Генпракуратуру», — напісаў. Васіль Завадскі.

Таксама для Аўтуховіча не прымаюць перадачы. Так, у панядзелак завярнулі перадачу ад родная сястры. 

Увечары 8 снежня стала вядома аб затрыманні групы людзей, якая нібыта падпаліла дом міліцыянта ў Ваўкавыску і падарвала аўтамабіль супрацоўніка міліцыі ў Гродне. Як паведамілі на дзяржаўным ТБ, групоўкай кіраваў ваўкавыскі прадпрымальнік і актывіст Мікалай Аўтуховіч. Разам з ім былі затрыманыя яшчэ некалькі чалавек: Сяргей, Любоў і Павел Рэзановічы, Ірына Гарачкіна, Ірына і Антон Мелькеры.

Затрыманым інкрымінуюць артыкул 289 КК («Акт тэрарызму»), які прадугледжвае пазбаўленне волі ад васьмі (часткі першая і другая дадзенага артыкула) да дваццаці пяці гадоў, або пажыццёвае зняволенне, або смяротнае пакаранне (Частка трэцяя дадзенага артыкула).

Расследаваннем займаецца упраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: