Да прыезду Пуціна і Лукашэнкі ў Магілёве збіраюцца адстрэльваць жывёл на вуліцах

Як вынікае з аб'явы, разбірацца, трапіў у рукі да жывадзёраў хатні гадаванец альбо бадзяжная жывёла, ніхто не будзе.
zovpredkov.net

zovpredkov.net

Абвестку, якую распаўсюдзілі валанцёры-зоаахоўнікі, выклаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі з Магілёва Аляксей Кірыенка.

«З 8.10 па 13.10 неабходна прыкласці ўсе намаганні, каб усе жывёлы, якіх вы корміце, а таксама стэрылізавалі і цяпер даглядаеце за імі ва ўмовах вуліцы, не з'яўляліся ў дварах дамоў, блізу гандлёвых аб'ектаў.

У сувязі з прыездам прэзідэнтаў будзе адбывацца адстрэл безнаглядных жывёл работнікамі САПа
(«Спецаўтапрадпрыемства», якое займаецца перавозкай і утылізацыяй ТБА, транспартнымі паслугамі, зборам і рэалізацыяй другаснай сыравіны, адстрэлам сабак і катоў. — НЧ.).

Разбірацца, хатнія яны ці не — ніхто не будзе!», — гаворыцца ў абвестцы.

Нагадаем, сёння ў Магілёве адкрываецца V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, у якім возьмуць удзел у тым ліку афіцыйныя кіраўнікі дзвюх краін. Форум працягнецца да 12 кастрычніка.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: