Да «справы Белгазпрамбанка» далучылі 150 карцін на 20 мільёнаў долараў

150 карцін агульным коштам каля 20 мільёнаў долараў далучылі да "справы Белгазпрамбанка". Нібыта была інфармацыя, што карціны рыхтаваліся вывезці за межы Беларусі, піша «Еўрарадыё».
Карціны, далучаныя да "справы Белгазпрамбанка" / кадр з відэа

Карціны, далучаныя да "справы Белгазпрамбанка" / кадр з відэа


Пра гэта ў праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" паведаміў вядоўца Іван Эйсмант.

У праграме, якая падводзіла вынікі тыдня, Эйсмант распавёў пра крымінальную "справу Белгазпрамбанка". Ён паведаміў пра ператрусы ў банку і некалькіх кампаніях. Падчас ператрусаў было канфіскавана каля чатырох мільёнаў долараў, каштоўныя паперы на 500 тысяч долараў, золата, аблігацыі, дзігіпасы дыа іншае.

Таксама ў тэлеэфіры паказалі карціны, далучаныя да справы. Тэлевядоўца падкрэсліў, што гэтыя відэакадры яшчэ не выходзілі ў эфір. На саміх кадрах стаіць надпіс "Аператыўныя здымкі".

Па словах Эйсманта, была інфармацыя, што карціны рыхтаваліся вывезці за межы Беларусі. Назвы твораў не агучваліся, але буйным планам паказалі карціну Хаіма Суціна "Ева". Гэта твор з карпаратыўнай калекцыі "Белгазпрамбанка".

У калекцыі "Белгазпрамбанка" некалькі дзясяткаў карцін беларускіх мастакоў "парыжскай школы". Яе пачалі фарміраваць у 2011 годзе, вяртаючы на радзіму творы аўтараў. Многія творы з гэтай калекцыі ўключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

Да нядаўняга часу кіраўніком "Белгазпрамбанка" быў Віктар Бабарыка. Ён пакінуў сваю пасаду, калі вылучыўся на прэзідэнцкія выбары.

11 чэрвеня ў галаўным офісе "Белгазпрамбанка" і шэрагу кампаній, звязаных з ім, адбыліся ператрусы. Іх правёў Дэпартамет фінансавых раследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Былі пачатыя дзве крымінальныя справы — за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры і за легалізацыю сродкаў, здабытых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры. Паведамлялася пра затрыманне 15 чалавек — гэта топ-менеджары "Белгазпрамбанка", а таксама былыя яго супрацоўнікі, якія цяпер працуюць у камерцыйных структурах.

12 чэрвеня старшыня КДК Іван Церцель заявіў, што ў іх ёсць доказы датычнасці Віктара Бабарыкі да супрацьпраўнай дзейнасці.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

,

Больш цікавага на «Новым Часе»: