Да Станіслава Шашка надалей не пускаюць адваката

Праваабарончая арганізацыя «Прававая ініцыятыва» 1 студзеня накіравала паведамленне ў спецыяльныя працэдуры Савета ААН па правах чалавека аб парушэнні правоў актывіста ініцыятывы Legalize Belarus Станіслава Шашка.
Актывіст адбывае 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй 20 снежня. Пра гэта паведамляе сайт «Прававой ініцыятывы». Да Станіслава Шашка, які з 26 снежня знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Менску, некалькі дзён не можа трапіць адвакат.

У паведамленні праваабаронцы адзначаюць, што Беларусь парушае шэраг правоў актывіста. Як адзначаецца, арышт Шашка за ўдзел у мірнай акцыі парушае яго права на выказванне меркавання і свабоду мірных сходаў. Акрамя таго, арышт або ўтрыманне пад вартай у якасці пакарання за законнае ажыццяўленне правоў з’яўляюцца адвольнымі. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: