Да Віктара Бабарыкі не пускаюць адвакатаў, яны не бачылі яго з 7 жніўня

У СІЗА КДБ, дзе ўтрымліваецца экс-прэтэндэнт у прэзідэнты Віктар Бабарыка, не пускаюць яго адвакатаў, паведамляе TUT.BY.



Адвакаты Бабарыка Наталля Мацкевіч і Зміцер Лаеўскі ля будынка КДБ. Фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY

Адвакаты не бачылі падабароннага з 7 жніўня, напісаў у сябе ў Facebook адзін з абаронцаў Дзмітрый Лаеўскі.

Па словах Лаеўскага, адвакатаў не пускаюць "па тэхнічных прычынах".

Ужо не буду паўтарацца, што такое становішча рэчаў незаконнае і груба парушае правы падабароннага і адвакатаў. Зноў на імя Генеральнага пракурора пададзеная скарга — патрабуем тэрміновых мераў па забеспячэнні правоў, нагадваем пра сістэмнасць парушэнняў, звяртаем увагу на абавязак ліквідаваць парушэнні, — піша Лаеўскі.

Адвакат нагадвае, што генеральны пракурор мае паўнамоцтвы спыніць парушэнні правоў грамадзян, мае магчымасць гэтымі паўнамоцтвамі скарыстацца і ў сілу закона абавязаны гэта зрабіць і прыняць меры па забеспячэнні правоў.

Але меры не прымае. І таму нас не пускаюць наведаць падабароннага, а мірных людзей на вуліцах б'юць і (або) затрымліваюць. Калісьці гэта будзе ў падручніках права — як прыклад бяздзейнасці службовых асобаў, якія маглі прадухіліць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і парушэння правоў чалавека, але аддалі перавагу прамаўчаць. І той гул ад аўтамабільных сігналаў, якім сёння напоўнены горад, гэта доказ таго, што народ усё бачыць, — лічыць Лаеўскі.

14 жніўня адвакатаў зноў не пусцілі ў СІЗА КДБ.

— Мы запатрабавалі выклікаць да нас начальніка СІЗА. Нам сказалі пакінуць нумары тэлефонаў, мы пакінулі, пакуль нам не тэлефанавалі, — распавёў TUT.BY Лаеўскі.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: