Да затрыманых па справе «аб масавых беспарадках» упершыню пусцяць адвакатаў

29 сакавіка, праз сем дзён пасля затрымання, адвакат Змітра Дашкевіча упершыню зможа пабачыць свайго падабароннага. Як паведаміла Наста Дашкевіч, адвакатам затрыманых яшчэ 22 сакавіка актывістаў следчыя дазволілі прысутнічаць на допыце.
Фота: Reuters/Scanpix

Фота: Reuters/Scanpix

Наста Дашкевіч: «Адвакат ў Змітра свой, і ёсць ён ужо даўно. І сёння яны мусяць убачыцца на нейкіх следчых дзеяннях ці, прасцей кажучы, на допыце. Але, як і сваякі іншых затрыманых, чакаю канца тыдня. Бо да канца тыдня ім павінны альбо выставіць абвінавачванне, альбо вызваліць».

Нягледзячы на тое, што са сваімі падабароннымі адвакаты яшчэ не сустракаліся, з іх ужо ўзялі «падпіску аб неразгалошванні», кажа Дашкевіч.

Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: