Дабрачынная выстава — у дапамогу хворым дзецям

З мiнулага тыдня па 2 траўня ў Палацы мастацтваў (Мiнск, Казлова, 3) працуе дабрачынная выстава «THERAPY» — у дапамогу хворым на анкалогiю дзецям, якiя лекуюцца ў Бараўлянах.

Арганiзатары выставы THERAPY паўтара года працуюць штодня з 200 пацыентамi ў Бараўлянах. Гэта аб’яднанне «Вместе» i яго кiраўнiк Маргарыта Мiткевiч, а таксама 3 мастачкi, працы якiх ужо другi раз выстаўляюцца на дабрачынных аўкцыёнах — Кацярына Клiмовiч, Вольга Царык, Марыя Дубовiк. I мастакi-сябры, i нават мастакi-дзецi.

Арганiзатары прысутнічаюць на выставе штодня, а самая дарагая праца каштуе толькi 450 рублёў. Грошы ад продажу накіруюць хворым дзецям, бо клопатамi сённяшняй «сацыяльнай» лукашэнкаўскай дзяржавы шмат у каго з хворых бацькi — бедныя. 

Напрыканцы выставы плануецца аўкцыён, але набыць мастацкiя працы можна штодня.


Фота аўтара

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: