Дабрачынны праект «Скрыні храбрасці» ў падтрымку анкахворых дзяцей: новая геаграфія, святочныя падарункі і эфіры

«Скрыні храбрасці» ўсталяваны ў 6-ці рэгіянальных і 6-ці сталічных крамах кампаніі. Сёння OZ перадаў у Бараўляны падарункі, якія сабралі на працягу лістапада-снежня. Напярэдадні Раства і Новага года для падапечных праекта пройдуць «казачныя» эфіры.

Фота telegraf.by

«Скрыні храбрасці» OZ і Цэнтра «ПОРА» знаходзяцца па наступных адрэсах:

· Баранавічы, вул.Леніна, 4

· Брэст, б-р Касманаўтаў, 40,

· Віцебск, вул.Леніна, 65,

· Гомель, пр-т Леніна, 34,

· Гродна, вул.Савецкая, 18,

· Магілёў, вул.Ленінская, 45,

· Мінск: пр-т Незалежнасці, 39; пр-т Дзяржынскага, 19; пр-т Дзяржынскага, 122; пр-т Пераможцаў, 3; вул. Прытыцкага, 97; вул. Русіянава, 4.

Акрамя таго, бокс з офіса OZ на вул. Скрыганава, па просьбах супрацоўнікаў, перавезены на склад кампаніі ў Шчамысліцы.

21 снежня OZ даставіў рабятам падарункі са «Скрыняў храбрасці», усталяваных у мінскіх крамах на Нямізе і ў Малінаўцы, а таксама ў офісе кампаніі. У РНПЦ перадалі дзясяткі цацак і настольных гульняў, кніг і набораў для творчасці, забаўныя кубкі, салодкасці і паштоўкі са словамі падтрымкі і пажаданнямі найхутчэйшага выздараўлення.

Акрамя таго, пачынаючы з 24 снежня, на @myozby у інстаграме вядомыя акторы, артысты, вядучыя па вечарах будуць чытаць дзіцячыя вершы і чарадзейныя казкі. Каб разам з рабятамі з Бараўлян паслухаць казачныя гісторыі, а таксама падзяліцца ўсмешкамі, добрым настроем, сказать добрыя словы анлайн, дастаткова далучыцца да трансляцыі. Падрабязней пра «казачныя» эфіры можна даведацца з навінаў OZ.

Далучыцца да праекта і парадаваць храбрых пацыентаў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, імуналогіі і гематалогіі можа любы жадаючы. Арганізатары ўдзячныя ўсім, хто ўжо падтрымаў праект, і тым, хто яшчэ плануе гэта зрабіць.

Дабрачынны праект «Скрыні храбрасці» ў падтрымку дзецям з анкалагічнымі захворваннямі стартаваў 1 кастрычніка. Гэта сумесная сацыяльная ініцыятыва кампаніі OZ і Цэнтра «ПОРА», якая рэалізуецца ў межах пагаднення аб супрацоўніцтве. За тры месяцы праекта колькасць «Скрыняў храбрасці» вырасла з 2 да 13, падарункі з іх, а таксама унёсак OZ штомесяц накіроўваюцца адрасатам.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: