Даеш падатак на яйкі!

Актывісты грамадскага аб’яднання «Альтэрнатыва» 31 студзеня зладзілі ў пераходзе станцыі метро «Плошча Якуба Коласа» антыпадатковы пікет.

У пераходзе былі змешчаны схематычныя скрыні для збору сродкаў з адпаведнымі назвамі падаткаў. Сярод іх — падатак на яйкі, на паветра, на лішнія кілаграмы, на сонца і снег, на розум, на здароўе. У цэнтры была змешчана расцяжка  «Магчымыя падаткі ад нашай улады: калі мы будзем маўчаць — гэта стане рэальнасцю!».  


Такімі дзеяннямі актывісты прыцягваюць грамадскую ўвагу і пратэстуюць супраць дзеяння ў Беларусі дэкрэта «аб дармаедах» ды іншых фінансавых паборах насельніцтва.


Акцыя праходзіла гадзіну, пакуль не прыбылі супрацоўнікі міліцыі і невядомыя асобы ў цывільным. 




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!