ДАІ: два кіроўцы затрыманыя за гукавыя сігналы. Артыкул — стварэнне аварыйнай абстаноўкі

ДАІ склала пратаколы за падачу гукавога сігналу на двух кіроўцаў на праспекце Незалежнасці, паведамляе TUT.BY. Звычайна за падачу сігналу каралі  папярэджаннем або штрафам да трох базавых, аднак супраць пратэсных сігналаў ДАІ пачала складаць пратаколы паводле артыкула аб стварэнні аварыйнай абстаноўкі.



Інспектары склалі адміністрацыйныя пратаколы за стварэнне аварыйнай сітуацыі на двух кіроўцаў, якія сігналілі на праспекце Незалежнасці, распавялі ў ДАІ.

Паводле звестак ведамства, кіроўцаў затрымалі пасля таго, як яны падчас руху падавалі гукавыя сігналы. У дачыненні да іх інспектары пачалі адміністрацыйны працэс па ч. 10 арт. 18.14 КоАП Беларусі (Парушэнне правілаў карыстання гукавымі сігналамі, што пацягнула стварэнне аварыйнай абстаноўкі). Адказнасць за гэта — штраф у памеры ад 5 да 20 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да двух гадоў або без пазбаўлення.

Кіроўцаў масава пачалі караць за стварэнне аварыйнай абстаноўкі, калі яны сігналілі падчас акцый салідарнасці.

Як вядома, за падачу сігналу прадугледжана пакаранне ў выглядзе папярэджання або штрафу да трох базавых, аднак ДАІ пачала складаць пратаколы па артыкуле аб стварэнні аварыйнай абстаноўкі. І тут узнікае мноства пытанняў, бо калі была аварыйная сітуацыя, павінен быць і канкрэтны пацярпелы.

У новым КаАП, які ўступіць у сілу з 1 сакавіка, норму аб падачы сігналу змянілі. Згодна з дакументам, кіроўца, які парушыць правілы карыстання гукавымі сігналамі ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў, можа атрымаць штраф да 10 базавых з пазбаўленнем правоў на тэрмін да года або без пазбаўлення.

Паводле auto.tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: