Даклад аб дыскрымінацыі беларускамоўных вывучаецца профільным ведамствамі

Даклад салігорскіх сябраў Беларускага Хельсінкскага Камітэту аб выкананні правоў беларускамоўных грамадзян у рэгіёне вывучаецца профільнымі ведамствамі і структурамі дзяржаўных органаў улады.



Пра гэта паведаміў рэгіянальны прадстаўнік БХК Леанід Мархотка, каментуючы сітуацыю з разглядам даклада зацікаўленымі бакамі.

На дадзены момант вядома, што Савет Міністраў накіраваў даклад у Міністэрства юстыцыі, Міністэрства адукацыі і Мінскі аблвыканкам. У Палаце прадстаўнікоў вывучэннем дакладу займаецца Пастаянная камісія па адукацыі, культуры і навуцы. Генеральная пракуратура перанакіравала дакумент у пракуратуру Мінскай вобласці. Старшыня Салігорскага раённага Савета дэпутатаў Лідзія Клішэвіч паабяцала разгледзець даклад на бліжэйшым паседжанні прэзідыума.

З фармальных прычын Адміністрацыя прэзідэнта пакінула даклад без разгляду. Зрэшты, пасля выканання усіх фармальнасцяў спадар Мархотка паўторна накіраваў дакументы ў Адміністрацыю.

Першыя адказы па сутнасці ўзнятых у дакладзе пытанняў салігорскія праваабаронцы спадзяюцца атрымаць ужо на гэтым тыдні.

spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: