Дакумент: Бюджэт на сельскую гаспадарку трэба ўзгадняць з БРСМ

Выдаткі дзяржаўнага бюджэту на сельскую гаспадарку, рыбаводства і перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі неабходна ўзгадняць з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі. Гэта вынікае з дакумента, які абнародавала ў сацсетках дэпутатка Палаты прадстаўнікоў ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая.
Фота: alekva.by

Фота: alekva.by

Пад пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі наконт выдаткаў бюджэту сярод іншых міністраў і чыноўнікаў стаіць пазнака "Узгоднена. Першы сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" А.Э.Белякоў".

У каментары да дакумента апазіцыйная дэпутатка піша:

«Усе мы ведаем, што такое і навошта трэба ў краіне #БРСМ. Гэтая бессэнсоўная арганізацыя носіць фактычна прапагандысцкі характар ​​і перакручвае свядомасць нашай моладзі. Усе мы ведаем, што гэта БРСМ фінансуецца з бюджэту #Беларусь, гэта значыць кожны з нас аддае свае грошы на гэта. Задумайцеся, вы свядома, самастойна далі б хоць рубель гэтай арганізацыі? Не. Улада сілай забірае ў вас гэты рубель і дае на гэта БРСМ. Пара падняць пытанне: а ці згодныя мы аплачваць гэта? І гэта яшчэ паўбяды. Нядаўна мне трапіўся адзін цікавы дакумент, які вы бачыце ніжэй. Мала хто з вас, сябры, ведае, што, напрыклад, парадак выкарыстання бюджэтных сродкаў на развіццё сельскай гаспадаркі і рыбалоўства трэба ўзгадняць з БРСМ! Вось сапраўды, куды ні пайдзі ў нашым дзяржаўным кіраванні, усюды запэцкаешся ў гэта».


Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: