Далідовіч пра Жалязоўскага: «Побач з ім адчуваў сябе гномікам. Так і выглядалі Воіны Святла»

Лепшы лыжнік у гісторыі незалежнай Беларусі Сяргей Далідовіч выказаўся з нагоды заўчаснай смерці славутага канькабежца Ігара Жалязоўскага.


«Побач з ім адчуваў сябе гномікам :). Заўсёды ад яго энергетыка ішла моцная. І голас — калі пачуў раз, ніколі з іншым не зблытаеш. Так і выглядалі Воіны Святла даўно, напэўна», — напісаў Сяргей Далідовіч у фэйсбуку.

Шасціразовы чэмпіён свету Ігар Жалязоўскі памёр сёння раніцай. Яму было 58 гадоў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: