Далучылася да стачкі жанчына, якую затрымалі, калі яна ішла да дачкі з белымі і чырвонымі кветкамі

Алена Вінакурава — кантралёр якасці завода «Палімір» у Наваполацку. Стаж працы на прадпрыемстве — 31 год.
Супрацоўніца наваполацкага завода «Палімір» Алена Вінакурава сёння далучылася да агульнанацыянальнай стачкі. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Стачка "Нафтана"».

Алена Генадзьеўна была затрыманая ў Наваполацку, калі ішла з белымі і чырвонымі кветкамі павіншаваць сваю дачку з Днём нараджэння.

«Пабываўшы на сутках у ЦІПе, я зразумела, што праца на дзяржаўным прадпрыемстве мае мала адрозненняў са знаходжаннем у зняволенні. Я прыняла рашэнне больш не падтрымліваць рэжым, аплачваючы яго сваімі падаткамі», — пракаментавала сваё рашэнне Алена Вінакурава.

На прадпрыемстве яна адпрацавала 31 год.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: