Дапамагчы дзецям — не складаней, чым выпіць шклянку малака

У Беларусі ўпершыню пройдзе #milkdaychallenge. Акцыя праходзіць у Instagram і прымеркавана да Дня Малака і Дня абароны дзяцей (1 чэрвеня). У рамках #milkdaychallenge пасля выпітай шклянкі малака, усе жадаючыя могуць пералічыць любую суму ў Беларускі дзіцячы хоспіс.
Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com

Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com

У рамках чэленджу кожны ўдзельнік мусіць зняць відэа, дзе ён заклікае трох сваіх сяброў працягнуць эстафету, а затым выпіць шклянку малака — седзячы, стоячы, праз трубачку, прама з бутэлькі, з сподачку ці яшчэ як-небудзь. А калі не хочаце піць малако, то дапамажыце дзецям.

У 2018 годзе ў рамках #milkdaychallenge пасля выпітай шклянкі малака ўсе жадаючыя могуць пералічыць любую суму ў Беларускі дзіцячы хоспіс. Вы ўбачыце, як гэта на самай справе проста: не складаней, чым выпіць шклянку малака.

Далучайцеся да #milkdaychallenge, нават калі вы не п'еце звычайнае малако: ёсць жа міндальнае, соевае і шакаладнае. 

Пералічыць грошы ў Беларускі дзіцячы хоспіс вельмі проста і зрабіць гэта можна розным чынам.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: