Дар'я Домрачава атрымала другі дыплом аб вышэйшай адукацыі

Спартсменка абараніла дыплом па тэме "Абарона правоў у сеціве інтэрнэт".



Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава атрымала другую вышэйшую адукацыю. Аб гэтым спартсменка паведаміла ў сваім інстраграме і сацыяльных сетках.
 
 
"Ура! Дыпломная праца абароненая! Вялікая справа, якая адкладалася 2 гады, зробленая. На фота: я, Дзмітрый Уладзіміравіч — кіраўнік маёй дыпломная працы і... абаронены дыплом! Дзякуй, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт! Дзякуй Вышэйшая школа кіравання бізнэсам. У прадчуванні сустрэчы, афіцыйнага ўручэння дыплома і выпуска!:)", — напісала знакамітая спартсменка.
 
 
Алімпійская чэмпіёнка абараніла дыплом па тэме "Абарона правоў у сеціве інтэрнэт".
 
 
Першы дыплом Дар'я Домрачава атрымала ў 2009 годзе па спецыяльнасці "Эканоміка і кіраванне турызмам".
 
 
Паводле Еўрарадыё

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: