Дарожны збор пакуль вырашана не мяняць

Беларускія ўлады адмовіліся ад скасавання дарожнага збору на няпэўны час. Раней планавалася, што ён будзе зменены з 1 красавіка 2019 года, паведамляе «Еўрарадыё».

"Рашэнне да гэтага часу не прынятае. Напэўна, гэта звязана з рэзанансам ў грамадстве, які выклікаў праект. Думаю, гэта апраўдана, каб ўзважыць яшчэ раз усе плюсы і мінусы і прыняць сапраўды кампраміснае рашэнне", — заявіў у каментары тэлеканалу АНТ старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Андрэй Рыбак.

Праект указа пра змену плацяжоў за ўдзел у дарожным руху быў унесены на разгляд у Адміністрацыю кіраўніка дзяржавы. Згодна з праектам, меркавалася адвязаць дарожны збор ад тэхагляду. Таксама аўтаўладальнік мог аплочваць збор па месяцах — толькі на той перыяд, калі карыстаецца аўтамабілем.

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!