«Дастаў усіх сваёй беларускай мовай», — пенсіянера арыштавалі на 15 дзён

У Мінску затрымалі 65-гадовага пенсіянера — на яго нібыта паскардзіліся суседзі за беларускую мову. Міліцыя праводзіла ў яго ператрус 6 гадзіна — усе грошы ў валюце, што знайшлі, — канфіскавалі, паведамляе «Свабода».

МУС назвала мужчыну адміністратарам раённага чата Уручча. У выніку 6-гадзіннага ператрусу міліцыя заявіла пра нібыта знойдзеныя ў яго кватэры замежныя грошы.

У мінчука быццам знайшлі і канфіскавалі 65 тысяч еўра і 87 тысяч долараў. Пры гэтым пенсія мужчыны не перавышае 280 рублёў. Цяпер правяраюць яго датычнасць да фінансавання пратэстаў.

Праваабаронцы «Вясны» паведамлі, што затрыманы — гэта Адам Шпакоўскі, да якога 21 красавіка ўварваліся міліцыянты і праводзілі ператрус на працягу 6 гадзін. Праваабаронцы даведаліся, што афіцыйнай прычынай праверкі мужчыны стала скарга суседзяў, у якой пра пенсіянера нібыта напісалі, што «ён дастаў усіх сваёй беларускай мовай».

Пасля ператрусу затрыманага павезлі на Акрэсціна. Паводле слощ яго сям’і, суд над Адамам Шпакоўскім ужо адбыўся — яго пакаралі арыштам на 15 сутак.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: