Дашкевіча заблакавалі ў машыне даішнікі і амапаўцы, але інцыдэнт нічым не скончыўся

Лідара Маладога фронта Змітра Дашкевіча, які ехаў на сваім аўто па працоўных справах (Зміцер мае фірму па вырабе мэблі) заблакавалі праваахоўнікі ў раёне вул. Астрожскіх, 4.


Як сказаў Дашкевіч карэспандэнту «Нашай Нівы», за ім ехалі бус з амапаўцамі і машына ДАІ. Інспектар спачатку звінаваціў Дашкевіча ў тым, што той двойчы праехаў на чырвонае святло ў раёне праспекта Дзяржынскага і вуліцы Гурскага. Сведкам «праезду на чырвонае», кажа Дашкевіч, быў амапавец.

Потым Дашкевіча звінавацілі ў тым, што ён нецвярозы за рулём, забралі дакументы. Пасля, праўда, дакументы вярнулі, але выходзіць з машыны на патрабаванне інспектара ДАІ Дашкевіч адмовіўся. Калі даішнікі самі паспрабавалі адчыніць дзверы яго аўто, ён іх заблакаваў зсярэдзіны.

«Zmitser Dashkevich заблакавалі на пад'едзе да Alaksiej Shein, куды ён накіроўваўся збіраць мэблю, — піша жонка Дашкевіча Наста ў фэйсбуку. — Кажа, што машына аточана АМАП».

«Пагражаюць, што будуць гвалтам даставаць з машыны. Многа амапа па цывільнаму», — дадала яна, але праз некалькі хвілін адпісалася: «Пасля актыўнага шухера ўсе раз'ехаліся. То крычалі, што гвалтам дастанем з машыны, а потым раз'ехаліся. Ён сам у шоку і нічога не разумее».

nn.by



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: