Датэрміновае галасаванне пачалося: міліцыя выставіла назіральніцу ў Калодзішчах

Назіральніца кампаніі "Права выбару” ад Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Ірына Осіпава раніцой 6 кастрычніка ішла на Мінскі выбарчы ўчастак №43 у Калодзішчах, а патрапіла ў пустое памяшканне: без скрыняў, без сталоў і кабінак для таемнага галасавання. На заўвагу назіральніцы яе проста выставілі з памяшкання пры дапамозе міліцыі.



Ірына Осіпава прыйшла ў 8.35 на Мінскі ўчастак для галасавання №43, які знаходзіцца ў пасёлку Калодзішчы (вуліца Мінская, 3, ДУА "Каладзішчанская сярэдняя школа”), каб назіраць за ходам датэрміновага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. Для "аховы” ўчастка адміністрацыя школы выставіла ачапленне з дзяцей. Прычым сам участак для галасавання абсалютна не быў падрыхтаваны: адсутнічалі сталы, скрыні для галасавання і кабінкі. На здзіўленне назіральніцы старшыня ўчастковай камісіі Святлана Бейербах адрэагавала неадэкватна: выклікала нарад міліцыі, які папросту выставіў назіральніцу.

За інцыдэнтам назіралі дзеці і іх бацькі.

Старшыня камісіі патлумачыла, што прафсаюз РЭП не мае рэгістрацыі ў Мінскай вобласці (РЭП — рэспубліканскі прафсаюз, афіцыйна зарэгістраваны Мінюстам), таму Ірыну Осіпаву і пазбавілі акрэдытацыі.

Назіральніца тут жа патэлефанавала ў Цэнтрвыбаркам і раённую камісіі, якія літаральна праз паўгадзіны аднавілі яе акрэдытацыю.

Прадстаўнік прафсаюза РЭП Ілля Дабратвор, які прыехаў на месца інцыдэнту, паспеў зрабіць некалькі фотаздымкаў, пасля чаго і яго выставілі за дзверы.

Датэрміновае галасаванне пачалося: міліцыя выставіла назіральніцу ў Калодзішчах

Датэрміновае галасаванне пачалося: міліцыя выставіла назіральніцу ў Калодзішчах

У кампанію па назіранні за выбарамі "Права выбару–2015” уваходзяць восем арганізацый: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, "Гавары праўду!”, "Рух "За Свабоду!”, Партыя БНФ, Беларуская партыя "Зялёныя”, незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці, аргкамітэт Партыі Свабоды і прагрэса.

Галоўнай мэтай кампаніі з’яўляецца абарона сапраўднага волевыяўлення грамадзянаў праз прадухіленне парушэнняў заканадаўства на ўсіх стадыях выбарчай кампаніі, фіксацыю парушэнняў і аператыўнае рэагаванне на іх.

pvby.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: