«Давайце загоннае паляванне». «Кібер-партызаны» ўзламалі сістэму, дзе захоўваюцца запісы праслушкі мабільных размоў

У сваім тэлеграм-канале «кібер-партызаны» абвясцілі пра ўзлом сервера Дэпартамента забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці МУС. На ім захоўваюцца аўдыёзапісы праслушкі размоў з мабільных тэлефонаў.

У сеціва выкладзены тры размовы. На іх жанчына з голасам, падобным да голасу прэс-сакратаркі Лукашэнкі Наталлі Эйсмант, і мужчына з голасам, падобным да голаса камандзіра мінскага АМАПа Дзмітрыя Балабы, абмяркоўваюць аблавы на жыхароў пратэставых двароў: «Грушаўка», «Мегаполіс», «Каскад», «Новая Баравая», «Плошча Перамен».

«Я спадзяюся, што паляванне ваша сёння будзе ўдалым. Але ж мы таксама не сядзім на месцы», — кажа голас, падобны да Балабы.

«Давайце загоннае паляванне».

«Стужачкі — гэта ж другасна, нам патрэбныя галовы», — кажа голас, падобны да Эйсмант.

«Як аказалася, мянты актыўна пішуць "сваіх", — такая плата за лаяльнасць рэжыму. У нашым распараджэнні тэрабайты запісаў з адчувальнай для рэжыму інфармацыяй. Ёсць дзікія рэчы», — сцвярджаюць «кібер-партызаны».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: