Давыдзька: Законы аб СМІ могуць быць змененыя «ў адпаведнасці з выклікамі часу»

Заканадаўчыя акты, якія тычацца сродкаў масавай інфармацыі, хутка могуць быць змененыя «ў адпаведнасці з выклікамі часу». Ужо ў аўторак пастаянная камісія па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі збярэцца, каб пачаць абмяркоўваць гэтыя змены.

Пра гэта ў эфіры праграмы «Гаворыць і паказвае Мінск» на «Радыё-Мінск» заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, старшыня пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Генадзь Давыдзька, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

— Ужо на наступным тыдні наша камісія збярэцца, каб абмеркаваць выклікі часу, — распавёў дэпутат.


Давыдзька адзначыў, што слова можа параніць глыбей за кулю, а хлусня — гэта страшная рэч. Ён згадаў мінулыя часы, калі для таго, каб апублікаваць матэрыял, журналіст павінен быў валодаць пэўнай кваліфікацыяй, прайсці праз рэдакцыйныя саветы.

А цяпер, паводле яго слоў, у сеціве з'явіліся новыя віды СМІ, аднак, на жаль, з журналісцкага асяроддзя сыходзіць такое паняцце, як адказнасць за сказанае: “…Теперь любой недоумок любой может в одну секунду выбросить в интернете, в социальных сетях, еще куда-то… какую-то информацию. Чем она будет ужаснее, чем более к ней будут приделаны крылья народного мнения… Все! І оно разойдется, потому что… и первоисточник будет неизвестен, но мысль пошла... И он будет тихо радоваться… этому. Поэтому тут надо пресекать!”

Генадзь Давыдзька дадаў: “І безумоўна, мы будзем змяняць заканадаўства, будзем ініцыяваць змяненні ў закон аб сродках масавай інфармацыі, як мінімум падганяючы да найбольш перадавых заканадаўстваў у гэтай сферы. Гэта заканадаўства Расійскай Федэрацыі, гэта заканадаўства германскае, і яшчэ ёсць шэраг…”

І падзяліўся ідэяй: напрыклад, калі ў цябе ў сацсетках ёсць 500 падпісчыкаў — ты абвяшчаешся СМІ.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: