Дэпартаванага ў Расію валанцёра каманды Ціханоўскай затрымалі ў Беларусі

Увечары 13 красавіка ў Беларусі затрымалі Андрэя Новікава. Мужчына праходзіў па «справе Ціханоўскага», у чэрвені мінулага года яго затрымалі і змясцілі ў СІЗА, але ў лістападзе дэпартавалі ў Расію з забаронай на ўезд у Беларусь на працягу 10 гадоў.

Андрэй Новікаў. Фота: Вольга Новікава, vitebskspring.org


Новікаў вярнуўся ў Беларусь, каб сустрэцца з жонкай і дзецьмі. Паводле папярэдняй інфармацыі, яму інкрымінуюць незаконнае перасячэнне мяжы (арт. 371 КК), паведамляе REFORM.by.

Андрэй Новікаў — палкоўнік расійскай паліцыі ў адстаўцы, займаў пасаду начальніка УУС. Чатыры гады таму ён пайшоў на пенсію ў званні палкоўніка і пераехаў у Беларусь. Ён з’яўляецца грамадзянінам Расіі, у Беларусі меў від на жыхарства. У Беларусі ў яго жонка і двое дзяцей. Падчас выбарчай кампаніі Новікаў быў сябрам ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: