Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект аб адтэрміноўцы прызыву

Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні праект Закона «Аб змяненні законаў у пытаннях эфектыўнага функцыянавання вайсковай арганізацыі дзяржавы». Пра гэта паведамляе Белсат
Пад петыцыяй супраць гэтага законапраекту падпісалася больш за 10 000 чалавек.

Аўтары законапраекту мяркуюць, што адтэрміноўку па вучобе трэба даваць толькі адзін раз. А гэта значыць, што навучанне ў ВНУ пасля каледжу і працяг адукацыі ў магістратуры без службы ў войску будуць немагчымыя.

«Прынцып аднакротнасці не будзе распаўсюджвацца на тых, хто навучаецца па напрамках дзяржорганаў. Усе адтэрміноўкі, якія былі прадстаўленыя да ўступлення ў сілу законапраекта, будуць дзейнічаць. Адмяняць іх ніхто не плануе», — удакладніў міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!