Дэпутаты ў другім чытанні прынялі папраўкі ў «антынаркатычны» артыкул 328

Дэпутаты прынялі ў другім чытанні папраўкі ў "антынаркатычны" артыкул 328 Крымінальнага кодэксу Беларусі, перадае карэспандэнт Еўрарадыё з Палаты прадстаўнікоў. Ніжняя планка пакарання па частцы 2 артыкулу 328 зніжаецца з 5 да 3 гадоў зняволення, а па частцы 3 — з 8 да 6 гадоў. Верхнія планкі застаюцца нязменнымі і вельмі вялікімі.
Дэпутаты Міхневіч і Чэкан / Павел Свярдлоў, Еўрарадыё

Дэпутаты Міхневіч і Чэкан / Павел Свярдлоў, Еўрарадыё

Ініцыятарам унясення змякчальных паправак у "антынаркатычны" артыкул 328 КК РБ быў "Матчын рух 328", што аб'яднаў бацькоў маладых людзей, якія атрымалі вялікія тэрміны за дачыненні з наркотыкамі.

Супраць змягчэння артыкула выступалі МУС і Вярхоўны суд, а падтрымлівалі зніжэнне тэрмінаў Генпракуратура і Следчы камітэт. Увесну законапраект аб папраўках у артыкул 238 вельмі доўга ўзгаднялі ў Савеце міністраў.


Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!