Deutsche Welle: Рэжым прымае ўсё больш радыкальныя меры супраць беларускіх журналістаў

Нямецкая медыякампанія DW зрабіла заяву ў сувязі з прысудам у 20 сутак, вынесеным у дачыненні да вядомага магілёўскага журналіста.

Вядомае медыя асуджае вынясенне абвінаваўчага прысуду Аляксандру Буракову, які супрацоўнічае з DW, паведамляе БАЖ.

— Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна скасаваць прысуд і выказваем рашучы пратэст супраць парушэння гарантаваных Канстытуцыяй правоў СМІ ў Беларусі, — заявіў 15 траўня генеральны дырэктар Deutsche Welle Петэр Лімбург.

Ён падкрэсліў, што абвінавачванне «наўмысна сфабрыкавана, а абыходжанне з Аляксандрам Бураковым паказвае, што рэжым прымае ўсё больш радыкальныя меры супраць журналістаў».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: