ДФР правярае праваабарончую арганізацыю «Офіс па правах людзей з інваліднасцю»

Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК праводзіць праверку праваабарончай арганізацыі «Офіс па правах людзей з інваліднасцю», паведамляе «Наша ніва»

Офіс падазраюць у магчымым неправамерным завалоданні грашыма, атрыманымі як дабрачынныя ўзносы і міжнародная дапамога для грамадзян Беларусі з інваліднасцю.

«ДФР КДК у парадку, прадугледжаным Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, праводзіцца праверка ў дачыненні да службовых асоб асветніцкай праваабарончай установы «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» і іншых асоб па пытаннях магчымага неправамернага завалодання ў перыяд з 2020 года па цяперашні час грашовымі сродкамі, атрыманымі ўстановай у выглядзе дабрачынных узносаў і міжнароднай дапамогі для мэт аказання дапамогі грамадзянам Беларусі з інваліднасцю», — сказана ў паведамленні.

Па выніках праверкі з улікам сабраных матэрыялаў будзе прынята рашэнне ў рамках дзеючага Крымінальна-працэсуальнага заканадаўства.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: