Для 17-гадовага палітвязня Мікіты Залатарова за суткі сабралі амаль 5 тысяч еўра

Напярэдадні сям'я Мікіты Залатарова, які ў лютым атрымаў пяць гадоў калоніі строгага рэжыму па «справе аб масавых беспарадках» (у красавіку суд адхіліў апеляцыйную скаргу і пакінуў прысуд у сіле), звярнулася да ўсіх неабыякавых з просьбай аб дапамозе.

«Улада лічыць яго небяспечным экстрэмістам. А я лічу, што мой сын — ваяр. І пакутуе за нас усіх. Мікіта годны грамадзянін Новай Беларусі», — апублікавала пост мама 17-гадовага палітвязня.

4805 еўра на аплату юрыстаў і перадачы — па даных на 14 траўня такая сума на платформе BYSOL была сабраная неабыякавымі менш чым за суткі (збор працягваецца), піша «Беларускі партызан» са спасыкай на gazetaby.com.

Вы таксама можаце падтрымаць Мікіту Залатарова, напісаўшы яму на адрас: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: