Для арыштаваных і пацярпелых пратэстоўцаў сабралі мільён долараў

Кампанія By_help сабрала мільён долараў на дапамогу беларусам, арыштаваным або параненым падчас акцыяў пратэсту.


Толькі за апошнія чатыры дні, калі жорстка разганяюць масавыя акцыі пратэсту, кампанія сабрала 760 тысяч долараў.

«Мільён. Мільён на параненых, на арыштаваных, на скалечаных. Заўтра мы выкладзем пратакол, як звяртацца па дапамогу тым, хто пацярпеў у сутычках», — напісаў каардынатар кампаніі Аляксей Лявончык.

Збор грошай пачаўся 25 чэрвеня 2020 года. Спачатку іх збіралі для выплаты штрафаў затрыманым падчас выбарчай кампаніі.

Звяртацца па дапамогу трэба праз старонку кампаніі By_help.

Паводле Еўрарадыё



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: