Для «дармаедаў» паднялі тарыфы на ацяпленне і газ

Улады вырашылі, што не занятыя ў эканоміцы грамадзяне, якіх часта называюць «дармаедамі», з 1 мая 2021 года будуць плаціць па поўных тарыфах ацяпленне і газ.
Павысіць тарыфы хацелі яшчэ ў 2020-м, але перадумалі / domaita.by

Павысіць тарыфы хацелі яшчэ ў 2020-м, але перадумалі / domaita.by

На ацяпленне і падагрэў вады для «дармаедаў» тарыф складае 107,31 рубля за Гкал. Гэта ў пяць разоў вышэй, чым для «звычайных» грамадзян.

Газазабеспячэнне абыйдзецца ў 0,5082 рубля за кубаметр пры наяўнасці лічыльніка. Тарыфы на газ у залежнасці ад тыпу жылля і наяўнасці газавай пліты можна паглядзець тут.

З студзеня 2019-га «дармаеды» аплачваюць па поўных тарыфах гарачую ваду.

Даведацца, ці ўключылі вас у базу дармаедаў, можна на Адзіным партале электронных паслуг.


Еўрарадыё

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: