Для медыкаў, што змагаюцца з COVID-19, шукаюць псіхолагаў

Кампанія ByCovid19, якая аказвае дапамогу лекарам у Беларусі, пачынае пошук псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў-валанцёраў, якія гатовыя працаваць на гарачай лініі для лекараў.
Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку каардынатар кампаніі Андрэй Стрыжак.

«Мы запускаем службу псіхалагічнай падтрымкі медыкаў падчас пандэміі.

Сёння медперсанал увесь час знаходзіцца ў крызіснай сітуацыі, барацьба з COVID-19 даецца лекарам вельмі нялёгка. Мы пастаянна атрымліваем запыты на псіхалагічную падтрымку ў гэтай сітуацыі, і дзякуючы нашым партнёрам у нас з'явілася магчымасць арганізаваць гарачую лінію псіхалагічнай падтрымкі для медыцынскага персаналу», — напісаў ён.

Крытэрыі для спецыялістаў-валанцёраў наступныя: тэрытарыяльна лепш знаходзіцца ў Мінску, час працы — кожны дзень з 27 красавіка, да 5 гадзін у дзень, графік плавае.

Дэдлайн па набору — нядзеля 27 красавіка 17:00
Трэнер: Ігар Ільюкевіч (Garry Wood)
Навучальны трэнінг: панядзелак, 28 красавіка 12:00.

Заяўкі можна адпраўляць сюды.

Сайт кампаніі з інфармацыяй пра дапамогу: bycovid19.com. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: