«Добрая бібліятэка»: для тых, хто любіць чытаць, але не мае кніг

«Добрая бібліятэка» OZ сабярэ кнігі ў розныя сацыяльныя ўстановы краіны дзеля стварэння безбар’ернага гуманітарнага асяродку, у якім у кожнага беларуса будзе доступ да патрэбнай літаратуры, а з яе дапамогай — роўныя магчымасці ў самаразвіцці і сацыялізацыі.

Спецыальны бокс «Добрай Бібліятэкі» ўсталяваны ў краме ўцэненых тавараў OZ у Мінску на пр-це Пераможцаў, 3, другі ў бліжэйшы час з’явіцца ў Гродне. Падтрымаць ініцыятыву можа любы жадаючы: падарыць любімую літаратуру з хатняй калекцыі альбо набыць новыя кнігі. Арганізатары сфарміруюць бібліятэку з улікам узросту і запытаў адрасатаў праекта.

— Галоўная ідэя ініцыятывы сугучная з каштоўнасцямі нашай кампаніі: развіццё, адказнасць і пазітыў, — так яны жывуць і працуюць, — адзначае генеральны дырэктар OZ Дзяніс Ткачоў. — Мы рады дзяліцца магчымасцямі і выбарам, якія даюць кнігі: ці тое інфармацыя да разважання, веды, альтэрнатыўная рэальнасць альбо спосаб баўлення часу. «Добрая бібліятэка» аднолькава адрасаваная і тым, хто мае патрэбу ў літаратуры, але з нейкіх прычын абмежаваны ў доступе да яе, і тым, хто гатовы дапамагчы.

Першая такая бібліятэка ўжо сабраная супрацоўнікамі кампаніі і будзе накіраваная ў Гродненскую спецыяльную школу-інтернат для дзяцей з парушэннямі слыху. OZ перадасць некалькі дзясяткаў кніг розных аўтараў і жанраў і развіваючыя настольныя гульні.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: