«Добрая ёлка»: інклюзіўнае навагодняе свята для дзяцей з аўтызмам

У мінскім Палацы дзяцей і моладзі адбылася «Добрая ёлка» з удзелам акцёраў Сямейнага інклюзіў-тэатра «і».

 

«Добрая ёлка» — гэта першае навагодняе гарадское мерапрыемства для дзяцей з аўтызмам і іх бацькоў. Арганізатарамі свята сталі Цэнтр падтрымкі дзяцей з аўтызмам і Сямейны інклюзіў-тэатр «i».

«Добрая ёлка» падарыла дзецям унікальную магчымасць стаць героямі сапраўднай навагодняй казкі, праявіць сябе і свае таленты, завесці новых сяброў. У свяце паўдзельнічалі студыйцы Сямейнага інклюзіў-тэатра «і» — як у якасці гасцей, так і ў якасці артыстаў, паказаўшы тэатральны выступ. Падтрымаць іх прыйшлі бацькі, браты і сёстры, бабулі і дзядулі.

Для дзяцей на ёлцы выступалі клоўны і музыкі, і, вядома, Дзед Мароз і Снягурка. Гасцямі «Доброй ёлки» сталі і выхаванцы Цэнтра падтрымкі дзяцей з аўтызмам.

Сямейныя і сяброўскія зносіны, даверная атмасфера і вясёлыя конкурсы дапамагаюць дзецям з аўтызмам адчуць сябе камфортна і стаць больш адкрытымі адзін да аднаго, упэўненая Ірына Кісялёва, мастацкі кіраўнік Сямейнага інклюзіў-тэатра «і».

«Місія Сямейнага інклюзіў-тэатра «і» — не толькі бавіць разам час, удзельнічаючы ў яскравых пастаноўках, але і ўвесь час вучыцца, бо да кожнага са студыйцаў патрэбны асаблівы падыход. Інклюзія — гэта праца як у тэатры, так і з гарадской прасторай, каб дзеці з асаблівасцямі маглі адчуваць сябе камфортна і ўпэўнена ў любых сітуацыях. Для гэтага мы і арганізавалі «Добрую ёлку» — многія з дзяцей удзельнічаюць у такім вялікім свяце ўпершыню, і для іх гэта радасны незабыўны вопыт. Акрамя таго «Добрая ёлка» — выдатная магчымасць для дзяцей і іх бацькоў правесці час разам, удзельнічаючы ў гульнях і зносінах з іншымі дзецьмі, а гэта адзін з галоўных прынцыпаў навучання ў Сямейным інклюзіў-тэатры «і», — адзначае Ірына Кісялёва. 



Сямейны інклюзіў-тэатр «і» існуе з 2016 года. З самага заснавання падтрымку тэатру аказвае генеральны партнёр — кампанія velcom. На тэатральных занятках Сямейнага інклюзіў-тэатра «і» харэаграфіі, пластыцы, вакалу, акцёрскай гульні і зносінам адзін з адным вучацца розныя дзеці; сярод іх — і дзеткі з аўтызмам. У кожнага са студыйцаў ёсць магчымасць прыняць удзел у пастаноўцы спектакля. За гэты час было прадстаўлена 5 яркіх тэатральных пастановак: «Казка воўчага лесу», «Чыгунка», «Флейта-чарадзейка», «Букашкеада» і «Аднойчы ў вялізным горадзе», многія з якіх былі прадстаўлены не толькі ў Мінску, але і ў іншых гарадах Беларусі.



У 2018 годзе пры падтрымцы velcom выйшаў дакументальны фільм вядомага рэжысёра Сяргея Ісакава «Хто апошні?», які распавядае аб працы студыі. Напрыканцы года Сямейны інклюзіў-тэатр «і» арганізаваў II Міжнародны форум «Тэатр і аўтызм. Пытанні і адказы», спікеры якога абмеркавалі пытанні актуальнасці і эфектыўнасці тэатратэрапіі ў працы з дзецьмі з аўтызмам. У 2018 годзе Сямейны інклюзіў-тэатр «і» таксама паўдзельнічаў з святочнай праграмай у дабрачынным калядным кірмашы velcom, які стаў добрай традыцыяй.

Калядныя сустрэчы працягваюцца: ужо зусім хутка Сямейны інклюзіў-тэатр «і» пакажа чароўную 3D-казку «Аднойчы ў вялізным горадзе» па матывах аповеду Ф. М. Дастаеўскага. Спектакль можна будзе ўбачыць 4 лютага а 19:00 на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (вул. Мяснікова, 44).


Сачыць за навінамі Сямейнага інклюзіў-тэатра «і» можна на сайце https://www.theatre-i.by/ і на афіцыйнай староцы ў facebook https://www.facebook.com/mbfinclusivetheatre.

Паводле прэс-службы velcom

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!