Доктар Расціслаў Гарошка ўзнагароджаны ордэнам Мельхісэдэка

10 студзеня ў Кафедральным саборы Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбылося святочнае каляднае набажэнства з удзелам архіепіскапа Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы ўладыкі Святаслава. Напрыканцы службы Уладыка ўручыў старшыні парафіяльнай рады сабору доктару Расціславу Гарошку ордэн Мітрапаліта Мінскага Мельхісэдэка.



Фота з сайта zbsb.org


Ордэн Мельхісэдэка заснаваны ў 2014 годзе і ўручаецца за асаблівыя заслугі перад БАПЦ. Усяго уручаныя 2 ордэны Першай ступені і два Другой ступені.

Спадар Гарошка з'яўляецца актыўным парафіянінам БАПЦ з 1949 год, а ягоныя бацькі былі фундатарамі сабору Кірылы Тураўскага. Рукамі спадара Гарошкі зроблена шмат працы ў саборы, і ён працягвае займацца ёю, нягледзячы на паважны узрост.

 
 
Віншуючы спадара Гарошку, прыхаджане спявалі яму "Дай божа шмат год" і зычылі яму добрага здароўя і плёну на ніве БАПЦ.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: