Доктарку Магілёўскай абласной бальніцы Марыю Ляпёшкіну аштрафавалі на 870 рублёў

Сківічнага хірурга Магілёўскай абласной бальніцы Марыю Ляпёшкіну затрымалі 13 верасня і пакінулі за кратамі да суда. Сёння стала вядома, што над лекаркай у судзе Магілёўскага раёна адбыўся суд. Яе справы ў раскладзе суда не было, таму суд прайшоў фактычна ў закрытым рэжыме, паведамляе «Вясна».

Меркавана, Марыю Ляпёшкіну абвінавацілі па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). Суд пакараў жанчыну штрафам у памеры 870 рублёў (30 базавых велічыняў).

Вядома, што адзін з праўладных тэлеграм-каналаў назваў Ляпёшкіну стваральніцай чата «Медики с Народом Могилев», а таксама адміністратаркай «Белых халатов».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: