Дома ў арганізатаркі выставы пра медыкаў прайшоў ператрус. Яна на Акрэсціна

У здымнай кватэры ў актывісткі і адной з арганізатараў выставы пра беларускіх медыкаў «Машына дыхае, а я — не» Наталлі Трэнінай прайшоў ператрус, падчас якога канфіскавалі тэхніку. Зараз дзяўчына не выходзіць на сувязь. Пра гэта паведаміў яе малады чалавек Цімур.
Фота арганізатараў выставы

Фота арганізатараў выставы

У другой палове дня 5 красавіка Наталля Трэніна перастала выходзіць на сувязь. Паводле слоў яе маладога чалавека, у іх кватэры прайшоў ператрус. Канфіскавалі два ноўтбукі, адзін з якіх належыць Цімуру, а таксама жорсткія дыскі хлопца.

Наталля Трэніна — актывістка асветніцка-сацыяльнага грамадскага аб'яднання «Звяно» і па сумяшчальніцтве адна з арганізатараў выставы «Машына дыхае, а я — не». Экспазіцыя запрацавала ў прасторы «Месца» на Рэвалюцыйнай 30 сакавіка, а ўжо 1 красавіка санстанцыя і МНС знайшлі ў пляцоўкі парушэнні, таму выставу давялося закрыць. Серыю мерапрыемстваў арганізатары перанеслі ў анлайн, адкрытае інтэрв'ю з анестэзіёлагам-рэаніматолагам Уладзімірам Мартавым прайшло ў сеціве.

Афіцыйнай інфармацыі пра сітуацыю пакуль няма.

Выстава «Машына дыхае, а я — не» прысвечана беларускім медыкам і выклікам, з якімі яны сутыкнуліся за апошні год: з пандэміяй COVID-19 і палітызацыяй сістэмы аховы здароўя. Аўтары работ, прадстаўленых на выставе, — вядомыя фатографы і мастакі. Куратары праекта — платформа SHKLO +, арганізатары — грамадскае аб'яднанне «Звяно». Некалькі гадзінаў не выходзілі на сувязь актывістка, кіраўніца грамадскага аб'яднання «Звено» Таццяна Гацура-Яворская і яе муж Уладзімір Яворскі. Як стала вядома з Фэйсбука Ганны Севярынец, арганізатары на Акрэсціна.


Сябры затрыманых паведамілі аб тым, што ў зачыненым офісе застаўся сабака.
«Галерэя зачынена, бізнэсы гаспадароў галерэі зачыненыя. Арганізатары выставы зараз не выходзяць на сувязь, у офісе прайшлі ператрусы, і там зачынены сабака гаспадароў офіса», — напісалі ў Фэйсбуку.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: