Дома ў роднага брата экс-следчага Яўгена Юшкевіча ператрус

Пра гэта паведамляе ў тэлеграме «Наша Ніва».
Дома ў роднага брата экс-следчага Яўгена Юшкевіча ператрус. З чым ён звязаны пакуль невядома.

Нагадаем, Яўгену інкрымінуюць частку 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх. Ён знаходзіцца на волі пад падпіскай аб нявыездзе.

Раней пад рэпрэсіі падпадала таксама дзяўчына Юшкевіча Валерыя Эйсмант: яе затрымліваў КДБ.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: